• «Атожылкі няскоранай дубровы»

  • De: mave
  • Podcast

«Атожылкі няскоранай дубровы»  Por  arte de portada

«Атожылкі няскоранай дубровы»

De: mave
  • Resumen

  • «Атожылкі няскоранай дубровы» – гэта серыя размоў з беларускімі музыкамі ды іншымі творцамі, якія апынуліся за мяжой. Мы будзем гутарыць пра тое, як музыка дапамагае пераасэнсоўваць знаходжанне ў выгнанні і сітуацыі нявызначнасці, а таксама пра выклікі і магчымасці, якія паўстаюць перад намі ва ўмовах разарваных сувязяў, непрыняцця і цэнзуры.


    «Атожылкі няскоранай дубровы» – гэта цытата з твора беларускага пісьменніка Хведара Жычкі, што ўвасабляе вобраз маладых парасткаў, якія прарастаюць недзе далей па-за межамі няскоранай Беларусі.


    Падкаст падрыхтаваны культурна-асветніцкім парталам Budzma.org.


    Вядоўцы – радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.

    2024 © mave. Все права защищены.
    Más Menos
activate_primeday_promo_in_buybox_DT
Episodios
  • Атожылкі няскоранай дубровы. Выпуск №1. Гутарка з Уладзем Лянкевічам
    Apr 23 2024
    У першым эпізодзе мы сустракаемся з музыкам і літаратарам, фронтмэнам гурта Syndrom Samazvanca Уладзем Лянкевічам.

    Летам 2023 года Уладзь пераехаў з Беларусі ў Варшаву, дзе разам са сваім паплечнікам па гурце Ромам Жарабцовым наладжвае музычны побыт і сувязі.

    Адначасова з гэтым у Лянкевіча актывізаваўся сумесны з музыкамі гурта Relikt праект «Філаматы». З дэбютнай прэзентацыяй праекту яны выступілі на паэтычным фестывалі «Вершы на асфальце» ў Вільні ў сярэдзіне лютага 2024 года.

    Пасля прэзентацыі мы і сустрэліся з Уладзем, каб пагутарыць пра гэтыя праекты, а таксама пра змены ў творчасці, якія выклікае эміграцыя, свабоду незалежных музыкаў і адвечны шлях беларускай культуры.

    Más Menos
    46 m

Lo que los oyentes dicen sobre «Атожылкі няскоранай дубровы»

Calificaciones medias de los clientes

Reseñas - Selecciona las pestañas a continuación para cambiar el origen de las reseñas.