• Атожылкі няскоранай дубровы

  • De: Radio Plato
  • Podcast

Атожылкі няскоранай дубровы  Por  arte de portada

Атожылкі няскоранай дубровы

De: Radio Plato
  • Resumen

  • Гэта серыя размоў з беларускімі музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой. Мы будзем гутарыць пра тое, як музыка дапамагае нам пераасэнсоўваць знаходжанне ў выгнанні і нявызначнасці, пра тое, якія выклікі гэта перад намі ставіць і ствараюцца магчымасці ў сітуацыі разарваных сувязяў, небяспечнасці, непрыняцця і цэнзуры.


    Падкаст вырашылі назваць "Атожылкі няскоранай дубровы" (гэта цытата з твора беларускага пісьменніка Хведара Жычкі), што ўвасабляе вобраз маладых парасткаў, якія прарастаюць недзе далей па-за межамі няскоранай Беларусі (і рыфмуецца трохі з асілкамі).


    Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.


    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Radio Plato
    Más Menos
activate_primeday_promo_in_buybox_DT
Episodios
  • Эпізод 5. Domsun
    Jul 19 2024

    Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой.


    У сённяшнім эпізодзе гутарым з музыкам і стваральнікам праекта Domsun Барысам Ключнікавым. Пасля 2020-га Барыс пераехаў у Познань, дзе працягнуў займацца музыкай. Там да першапачаткова электроннага праекту Domsun далучыліся гітарыст, бубнач, а таксама вакалісткі, якія пераўтварылі бэдрум-прадакшан у поўнавартасны лайв-гурт. Нядаўна ў Domsun выйшаў дэбютны альбом Accidents – сумесь еўрапейскай электронікі, меладычнага брэйкбіту і блюзовых вакальных сэмплаў. Альбом, на наш погляд, атрымаўся выдатны, што і стала штуршком да нашай размовы. Чаму лайвы і запісы Domsun адрозніваюцца, што такое познаньскае “Мы”, навошта вывучаць мову ў эміграцыі і як, на думку Барыса, гучаць Познань і Менск – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы.


    Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.


    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Más Menos
    46 m
  • Эпізод 4. Сутер
    Jul 11 2024

    Новы эпізод падкаста “Атожылкі няскоранай дубровы” – серыі размоў з музыкамі і творцамі, якія апынуліся па-за мяжой.


    У сённяшнім эпізодзе мы гутарым са скандальна вядомым рэп-выканаўцам і прапаведнікам вар’яцтва Суцерам, таксама вядомым як Diva Nenormativa. З 2021 года ён жыве ў Сакартвэла, дзе гартуе свае творчыя здольнасці пад ласкавым паўднёвым сонейкам, а нядаўна пракаціўся з насычаным польска-літоўскім Ja Pierdoler Tour, падчас якога мы і выцягнулі Алега на размову. Чаму рэп-батлы варта праводзіць на сапраўдным баксёрскім рынгу, як музыку ствараць кантэнт, які будзе прыцягваць увагу, і як легальна скарыстацца сэмплам, які гучыць у трэку Канье Вэста – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы!


    Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.



    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Más Menos
    39 m
  • Эпізод 3. KOOB
    Jun 27 2024

    У сённяшнім выпуску гутарым са спявачкай, музыкай, экс-удзельніцай гурта Dee Tree і стваральніцай праекта KOOB Лерай Дэле. У 2020 годзе Лера паступіла ў Інстытут джаза ў Берліне і пераехала ў Нямеччыну. Там яе першапачаткова сольны праект KOOB аброс музыкамі са Швецыі і Нямеччыны. Наколькі складана паступіць у еўрапейскую музычную інстытуцыю, як зацікавіць замежных музыкаў удзельнічаць ва ўласным праекце і як рэзідэнцыя ў беластоцкіх вёсках прывяла да супрацы з прадзюсарам Sw@da – пра ўсё гэта ў сённяшняй гутарцы! 💘


    Падкаст вядуць радыёэнтузіясты Павел Кірпікаў і Аляксандр Карнейчук.


    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Más Menos
    50 m

Lo que los oyentes dicen sobre Атожылкі няскоранай дубровы

Calificaciones medias de los clientes

Reseñas - Selecciona las pestañas a continuación para cambiar el origen de las reseñas.