• Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію

  • By: fsh1
  • Podcast
Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію  By  cover art

Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію

By: fsh1
  • Summary

  • Двое вядучых Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова цягам 30-60 хвілін размаўляюць з запрошаным госцем пра фатаграфію, творчасць і жыццё. Госці - фатографы, куратары, мастацтвазнаўцы і галерысты.

    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    fsh1
    Show more Show less
Episodes
  • Далягляд #2: Вольга Бубіч
    Jun 5 2024

    Госця выпуску Вольга Бубіч – фатографка, эсэістка, выкладчыца, перакладчыца і рэв’юерка фотакніг. Мае ступень магістра ў галіне агульнай педагогікі, скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, спецыялізацыя: агульная педагогіка, выкладанне англійскай і італьянскай моў, англійскай, амерыканскай і італьянскай літаратуры. 13 гадоў прапрацавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры англійскай мовы і маўленчай камунікацыі.

    З пачатку 2000-х займаецца культурнай журналістыкай, з’яўляецца аўтаркай больш за 300 тэкстаў, інтэрв’ю і рэцэнзій на падзеі ў галіне беларускай фатаграфіі, культуры і мастацтва. З 2020 вывучае тэму калектыўнай памяці, амнэзію як ідэалагічную стратэгію рэпрэсіўных дзяржаў і памяць аб траўматычным мінулым Еўропы. Аўтарка кнігі "Разговоры о правилах игры" (Выдавецтва Логвінаў, 2009) і дзвух фотакніг "Больше, чем Я" і "Искусство (не) помнить". Куратарка 7 выстаў у Берліне, Батумі, Тбілісі і Мінску, удзельніца 20 калектыўных фотавыстаў.

    https://en.bubich.by/

    https://www.instagram.com/olga.bubich/

    Праект "Искусство (не) помнить"

    https://www.instagram.com/the_art_of_not_forgetting/



    У другім эпізодзе мы гаворым аб праектах Вольгі Бубіч “Больше, чем Я” і “Искусство (не) помнить”, абмяркоўваем як паўплываў на беларускіх дзяцей досвед наведвання еўрапейскіх краін па чарнобыльскай праграме ў 1990–2020, гаворым пра памяць, і пра тое, як аўтарытарныя сістэмы па ўсім свеце заціраюць яе, каб выбудаваць сваю рэчаіснасць, а таксама пра важнасць ведання сямейнай гісторыі, пра калектыўную памяць і “бяспамяцтва” беларусаў. Напрыканцы выпуска Вольга распавядзе пра любоў да фотакніг і сваю асабістую калекцыю.



    Яўген Атцецкі

    https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/


    Кацярына Кузьмічова

    https://katerinakouzmitcheva.com/

    https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць праект:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!




    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Show more Show less
    52 mins
  • Далягляд #1: Ягор Войнаў
    May 22 2024

    Госць выпуску – фатограф, выкладчык і вандроўнік Ягор Войнаў. У сваёй практыцы Ягор факусуецца на партрэце і фатаграфіі ў падарожжах. З 2006 па 2016 ён актыўна займаецца вясельнай фатаграфіяй, а з 2018 – мабільным фота. Таксама вядзе аўтарскія курсы и выкладае.

    https://www.instagram.com/egor_voinov/


    Ягор Войнаў распавядзе пра свой досвед фатографа, выкладчыка і вандроўніка. Вы даведаецеся пра падыход аўтара да партрэта і пра фатаграфію, якая здзіўляе. Таксама суразмоўцы закрануць тэмы адукацыі, асабістага брэнду, праектнай фатаграфіі, пагавораць пра Мінск, фотафестывалі і пра шмат чаго яшчэ.



    Яўген Атцецкі

    https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/

    Кацярына Кузьмічова

    https://katerinakouzmitcheva.com/

    https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць праект:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!


    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Show more Show less
    57 mins
  • Далягляд #0: Знаёмства
    May 7 2024

    У пілотным эпізодзе вядучыя і фатографы Яўген Атцецкі і Кацярына Кузьмічова распавядаюць пра сябе і разважаюць пра структуру і канцэпцыю падкасту Далягляд.


    Яўген Атцецкі

    https://www.instagram.com/yauhen_attsetski/


    Кацярына Кузьмічова

    https://katerinakouzmitcheva.com/

    https://www.instagram.com/katerina_kouzmitcheva/


    ФШ1: Беларуская фатаграфічная платформа

    https://www.instagram.com/fsh1minsk/


    Падтрымаць праект:

    https://buymeacoffee.com/fsh1


    Дзякуй, што слухаеце нас!



    Hosted on Acast. See acast.com/privacy for more information.

    Show more Show less
    21 mins

What listeners say about Далягляд. Падкаст пра беларускую фатаграфію

Average customer ratings

Reviews - Please select the tabs below to change the source of reviews.